Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 2025-08-29, 2:10 AM

УО "Беловежская государственная общеобразовательная средняя школа"

Меню сайта
Мини-чат
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 16
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

пра нас

 
 
Аматарскае аб'яднанне "Белавежская цявінка" было створана ў 1997 годзе з мэтай адраджэння i прапаганды мясцовых народных звычаяў, традыцый. У складзе аб'яднання 24 аматары мясцовага фальклору i нацыянальнай культуры. Дзеці з задавальненнем выступаюць з абрадамі, дзе добра перадаюць настрой гэтых свят, шукаюць, запісваюць, развучваюць песні і танцы сваёй мясцовасці, вывучаюць гісторыю беларускай фалькларыстыкі, цікава i разумна праводзяць свой вольны час. У цяперашні час састаў аб'яднання налічвае 24 удзельніка, якія дзеляцца на дзве групы - асноўную (14—17 гадоў) i падрыхтоўчую (6 - 12 гадоў), а таксама аркестр. Вучэбна-выхаваўчая работа будуецца на аснове глыбокага вывучэння народнай творчасці i аналізу ўласнага фальклорнага матэрыялу. Неаднойчы дзеці наведвалі бліжэйшыя вёскі: Расну, Міневічы, Чапялі, Баршчэва, Мікалаева з мэтай пазнаёміцца з мясцовымі інтанацыямі гутарковай мовы, даведацца пра абрады, касцюмы, гульні, танцы, пачуць жывое выкананне народных песень. Дзеці запісалі на магнітафонную ленту багацейшы матэрыял мясцовага фальклору. Удзельнікі аб'яднання маюць сапраўдныя вясковыя касцюмы, зробленыя рукамі бабуль, якія адпавядаюць камянецкаму строю. Такім чынам сувязь паміж пакаленнямі не рвецца, не забываецца даўніна i гэтаму садзейнічае дзіцячае ўзорнае фальклорнае аматарскае аб'яднанне "Белавежская цявінка". Калектыў за апошнія тры гады прымаў удзел у абласным фальклорным фестывалі "Радавод-2” (2006г., дыплом лаўрэата), у абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Традыцыйная культура і дзеці” (2007 г., дыплом першай ступені), у змене "Осенний бал” Нацыянальнага дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня” (2007 г., дыплом за актыўную дзейнасць), у абласным фестывалі аркестравых калектываў, фальклорных груп (2008 г., дыплом лаўрэата), у раённым фальклорным свяце "Спадчына” (2009 г., грамата за пераемнасць і развіццё народных традыцый). "Белавежская цявінка” выступала з тэматычнай праграмай на раённай нарадзе настаўнікаў; на раённым свяце лясных працаўнікоў вёскі Камянюкі; у Рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза; у вёсках раёна. Калектыў прымаў удзел у фальклорных фестывалях у Польшчы. У паселку Белавежскі традыцыйнымі сталі выступленні на мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню працаўніка сельскай гаспадаркі, Дню настаўніка i інш. Не абыходзіцца без "Белавежскай цявінкі" i правядзенне народных свят - "Купалле", "Калядкі", "Дажынкі. Такі напрамак у рабоце аб'яднання забяспечвае пераемнасць i самабытную форму выканання песень, танцаў, народных абрадавых дзеянняў. Выступленні юных фалькларыстаў заўсёды карыстаюцца нязменным поспехам у гледачоў. Калектыў укамплектаваны касцюмамі i мае памяшканне для заняткаў i пасяджэнняў, знаходзіцца ў стане творчага пошуку, працягвае і захоўвае традыцыі мясцовага фальклору.
Информеры
Праздники сегодня
Поиск
Календарь
«  Август 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Министерство образования
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Мир развлечений
  • Лучшие сайты Рунета
  • Кулинарные рецепты

  • Copyright MyCorp © 2025
    Конструктор сайтовuCoz